#дапоставьтевыужесветофор – ці адрэагуюць чыноўнікі на гэштэг?


Гарадзенец стварыў фоталетапіс няўдалага скрыжавання, дзе ДАІ не хоча ставіць светлафор.

Пастаянныя сутыкненні на скрыжаванні акурат пад вокнамі працоўнага офісу, Аляксей Пятрэнка фіксуе прыкладна з мінулага году. Здымкі праходзяць у ягоным «Інстаграме» ды «Фэйсбуку». З’явіўся нават адмысловы гэштэг: #дапоставьтевыужесветофор. Так малады айцішнік спрабуе прыцягнуць увагу грамадскасці да няўдалай дарожнай развязкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270995″ img_size=”large”][vc_column_text]Справа ў тым, што аварыі на вул. Будзёнага каля пад’ёму на Карла Маркса здараюцца ледзь не праз дзень. Толькі пэўную частку з іх Аляксей паспявае здымаць ды выкладаць у сеціва. Так атрымалася, што кіроўцы, якія едуць па Будзёнага ў бок вакзалу, мяркуюць, што едуць наўпрост і не мусяць саступаць. Затое, паток з Маркса паводле знакаў мае прыярытэт… Як вынік – дзесяткі аварыяў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270979″ img_size=”large”][vc_single_image image=”270975″ img_size=”large”][vc_single_image image=”270971″ img_size=”large”][vc_single_image image=”270967″ img_size=”large”][vc_column_text]Сам айцішнік лічыць, што выйсцем магло б стаць усталяванне светлафору на праблемным месцы.

Можна наўпрост пазбавіцца ад знакаў і паставіць там светлафор, – прапаноўвае Пятрэнка, – Згадзіцеся, нашмат менш верагоднасці, што нехта паедзе на чырвоны. Тут ёсць пара складанасцяў: фінансавы бок ды сінхранізацыя з іншымі светлафорамі. Але гэта ж вырашальна![/vc_column_text][vc_single_image image=”270947″ img_size=”large”][vc_single_image image=”270943″ img_size=”large”][vc_column_text]-Пакуль жа фота з няўдалага скрыжавання набіраюць усё больш лайкаў. У каментарах можна прачытаць прапановы аўтару завесці адмыслова акаўнт у «Тўітэры», зладзіць петыцыю на change.org або нават стварыць фотакалендар з выявамі аварыяў: на манер календара гарадзенскай ДАІ.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў