Данецк праз абстрэлы застаўся без вады


Водазабеспячэнне ў Данецку перапынена праз абстрэл фільтравальнай станцыі, паведамляе dan-news.info

Паводле прэс-службы кампаніі «Вада Данбаса», якую цытуе Данецкае агенцва навінаў, у выніку баявых дзеянняў раніцай 1 лютага была абясточаная Верхнекальміуская фільтравальная станцыя.

«Падача вады ў Данецк, а таксама ў Чырвонагвардзейскі раён Макееўка была цалкам спыненая», – гаворыцца ў паведамленні.

Чарговае абвастрэнне сітуацыі паміж сепаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі адбылося напрыканцы студзеня. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах і парушэннях «лініі размежавання». Ёсць загінулыя і пацярпелыя, у тым ліку мірныя жыхары.

Сёння ў Менску адбываецца паседжанне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе.

ВД, паводле dan-news.info

Стужка навінаў