Данецкія тэрарысты забілі чачэнскага вахабіта


Прапагандысцкі рупар самаабвешчанай рэспублікі ДНР «Novorossia.su» паведамляе пра забойства Вахіда Баматгірэева – чачэнскага палявога камандзіра, які нібыта дапамагаў «Праваму сектару» абараняць данецкі аэрапорт.

Забойства Баматгірэева здзейсніла адмысловае чачэнскае падраздзяленне, якое пааабяцала дзейнаму кіраўніку Чачэніі адпомсціць «шайтанам, што ваююць на баку ўкраінскіх нацыстаў». Сепаратысцкі рэсурс называе гэтых чачэнцаў дабравольцамі.

Расейскія СМІ паведамляюць, што Баматгірэеў быў адным з кіраўнікоў атраду імя Джахара Дудаева, які сапраўды ваюе па ўкраінскім баку. 

Вахід Бамітгерэеў быў дэпутатам парламенту непрызнанай Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя. Спецслужбы РФ называюць яго ісламістам і вахабітам.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Паводле расейскага праваабарончага цэнтру «Мемарыял» Вахід Баматгірэеў загінуў разам з пляменнікам у 2000 г. падчас штурму расейскімі войскамі в. Камсамольскае Урус-Мартанаўскага раёну рэспублікі Чачэнія.

ЮВ, паводле «Novorossia.su»

Стужка навінаў