Даля Грыбаўскайце хоча скараціць вяшчанне расейскіх каналаў у Літве


Сёння прапановы прэзідэнткі разглядзіць Сейм.

Сёння літоўскаму парламенту прадставяць прапановы прэзідэнткі Далі Грыбаўскайце аб скарачэнні трансляцый расейскай тэлевізійнай прадукцыі. Як паведамляе Delfi.lt, у папраўках да закону прэзідэнтка прапануе замацаваць, каб 90% рэтрансляваных у Літве тэлепраграмаў былі на афіцыйных мовах ЕЗ. Гэтая квота не будзе тычацца спецыяльных тэматычных пакетаў.

Па паведамленні прэзідэнткі, гэтыя меры прапануюцца «з улікам інфармацыйных атакаў і варожай прапаганды, якія сталі больш частымі». Зараз 30% рэтрансляваных у Літве праграмаў складае расейская прадукцыя.

У праекце прапануецца прадугледзець, што за прапаганду вайны, заклікі замахнуцца на суверэнітэт Літвы Камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанню можа не толькі разгледзець магчымасць прыпынку ліцэнзіі на трансляцыю, але і пакараць штрафам. Адміністрацыя прэзідэнта паведамляе, што падобны парадак існуе ў Нямеччыне, Францыі, Славеніі і на Мальце.

Нядаўна Сейм іншай прыбалтыйскай краіны, Латвіі, абавязаў усе радыёстанцыі з 2016 года весці вяшчанне толькі на латышскай мове.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў