Дакументы ЦРУ абверглі «савецкую версію» смерці Міхала Вітушкі


У інтэрнэце зʼявіліся дакументы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЗША), у якіх згадваецца кіраўнік беларускага антысавецкага руху Міхал Вітушка.

Іх змясціў на сваёй старонцы ў «Facebook’у» карыстальнік «Бо Яр».

Фотаздымкі дакументаў

«Міхал Вітушка не загінуў у 1945-м. У тых жа рассакрэчаных дакументах ЦРУ згадваецца прозвішча Вітушкі, у тым ліку ў спісах жывых на той час асобаў, ёсць спасылкі на дакументы, якія пачалі складацца ад жніўня 1946 года. Іх яшчэ не рассакрэцілі», – піша карыстальнік.

Пэўны час савецкая гістарыяграфія сцвярджала, што Міхал Вітушка загінуў 7 студзеня 1945 года падчас бою з атрадам НКУС.

Паводле звестак, атрыманых ад ягонага сына, Міхал Вітушка памёр 27 красавіка 2006 года.

Прапануем вашай увазе разважанні пра асобу Міхала Вітушкі ў тэксце Алеся Кіркевіча:

Міхал Вітушка і патрыёты «краіны ружовых адзінарогаў»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў