Дакументальны фільм «Добраахвотнікі». Прэм’ера на belsat.eu!


Героі фільму (рэж. Антось Цялежнікаў) – байцы добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар»: вельмі розныя людзі, у бальшыні расейскамоўныя ды далёкія ад палітыкі, сярод якіх ёсць і беларусы. Сепаратысты іх баяцца і ненавідзяць.

Пад абстрэламі, на лініі фронту, аўтар стужкі працаваў месяц, каб паказаць абаронцаў вёскі Пескі, побач з данецкім аэрапортам. Гэтыя людзі не належаць да афіцыйных збройных сілаў, яны не атрымліваюць заробку, дзяржава іх не ўзбройвае. Аб’ядноўвае байцоў барацьба за вольную Украіну.

На наступны дзень пасля прэм’еры на «Белсаце» стужку пакажуць на польскім фестывалі дакументальнага кіно «Festiwal Sztuki Faktu» (г. Торунь).

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары