Дакажы, што беларус!


Насмажыць дранікаў, зацягнуць «Купалінку» ці дастаткова паказаць беларускі пашпарт? Журналісты «Белсату» запыталіся мінакоў, як бы яны даводзілі сваю прыналежнасць да беларускага народу.

«Я, можа, боршч які згатавала б», – кажа адна з рэспандэнтак. «Я б пачала размаўляць па-беларуску», – кажа іншая ўдзельніца апытання. Хаця менавіта размаўляць па-беларуску для некаторых мінакоў было праблемаю.

Беларускасці і нават пэўнай модзе на беларускасць прысвечаная праграма «Два на Два».і У студыі – Лізавета Неўмяржыцкая з «Будзьма беларусамі!» і Павал Белавус, кіраўнік «Арт-сядзіба». Глядзіце праграму «Два на Два» онлайн.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары