ДАІшнікі затрымалі журналіста «Белсату» Алеся Залеўскага​ па дарозе ў Горадню


Алесь Залеўскі разам з аператарам ехаў у Горадню, дзе а 18:00 пачалася акцыя супраць дэкрэту № 3.

Пасля першай праверкі дакумендаў здымачную групу адпусцілі. Потым за 10 км да горада машыну журналістаў зноў затрымалі. Пакуль яны заблакаваныя і не могуць даехаць да месца правядзення маршу.

Гарадзенскі марш недармаедаў стартаваў у парку Жылібера а 18:00. Акцыя таксама пачалася ў Магілёве вул. Ленінская, 29 а 18:00 (пасля мітынгу плануецца шэсце да плошчы Зорак) ды ў Менску а 17:30 каля Акадэміі навук.

Наўпроставыя ўключэнні з Горадні, Менску ды Магілёву глядзіце ў відэа вышэй або ў жывым эфіры «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў