ДАІшнік спрабуе спыніць нецвярозага кіроўцу, павіснуўшы на дзвярах яго машыны. Відэа


Увечары 1 траўня супрацоўнікі ДАІ намагаліся спыніць нецвярозага кіроўцу на вуліцы Лермантава ў Менску. Адзін з інспектараў ДАІ павіс на дзвярах аўтамабіля парушальніка і праехаўся на ім на ўсёй хуткасці. Інспектар ДАІ атрымаў траўмы, але жыццю яго нічога не пагражае, паведамляе onliner.by.

Нецвярозы кіроўца аўтамабілю Mersedes павёў сябе агрэсіўна на патрабаванне інспектараў паказаць дакументы. Ён быў відавочна пʼяным і паспрабаваў уцячы. Інспектар ускочыў на прыступку аўтамабіля і намагаўся спыніць яго, дастаўшы ключ. Але аўтамабіль працягваў набіраць хуткасць. У выніку рэзкага павароту на хуткасці інспектар упаў на дарогу.

Відэа

Кіроўцу затрымалі праз некалькі хвілінаў. У яго крыві выявілі 2,7 праміле алкаголю, на яго састаўлена 9 адміністрацыйных пратаколаў, а таксама крымінальная справа па арт.363 Крымінальнага кодэксу «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў».

ВЧ, belsat.eu паводле auto.onliner.by

Стужка навінаў