«Даіш» учыніла тэракт у суфійскай мячэці ў Пакістане: загінулі 74 асобы, прыблізна 250 параненыя


Смяротнік падарваў сябе ў натоўпе падчас правядзення суфійскага рытуалу, у якім прымала ўдзел вялікая колькасць вернікаў.

Тэракт, адказнасць за які ўзяла «Ісламская дзяржава», здарыўся ў горадзе Сэван-Шарыф у частцы храму, адведзенай для жанчын, на тэрыторыі маўзалея філосафа і паэта Лалы Шахбаза Каландара.

Мясцовыя шпіталі перапоўненыя. На дадзены момант вядома пра 74 ахвяры, больш 250 пацярпелі.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Пасля інцыдэнту Пакістан зачыніў мяжу з Афганістанам на нявызначаны час.

Выбух у Сехване стаў чацвёртым буйным тэрактам у краіне за гэты тыдзень. 14 лютага ў Пакістане прагрымела яшчэ два выбухі, у якіх загінулі як мінімум 7 асобаў. 13 лютага ў тэракце падчас акцыі пратэсту ў горадзе Лахор загінулі па меншай меры 10 асобаў і больш за 70 былі параненыя.

ДР belsat.eu паводле Reuters

Стужка навінаў