«The Daily Mail»: Барыс Беразоўскі хацеў перадаць Пуціну звесткі аб перавароце


«Я перакананы, што яго смерць – справа рук заходніх спецслужбаў. Калі смерць Бярозаўскага з’яўляецца для вас галаваломкай, то я гэтую праблему вырашыў для сябе. Барыс быў забіты, бо валодаў сакрэтнай інфармацыяй і збіраўся яе апублікаваць. Гэта не мая здагадка, я гэта дакладна ведаю», – прыводзіць выданне словы Сакалова.

Беразоўскі знаходзіўся ў апазіцыі да расейскага прэзідэнта, але збіраўся вярнуцца ў Расею і пачаў перамовы з Пуціным, піша выданне.

«Ён напісаў Пуціну ліст. Гэта была частка вялікага і рызыкоўнага прадпрыемства, якое ён планаваў. Беразоўскі з нецярпеннем чакаў свайго вяртання ў Расею і, вядома, спадзяваўся на літасць», – распавёў выданню ахоўнік алігарха.

Сакалоў абсалютна ўпэўнены, што ў распараджэнні Беразоўскага знаходзіліся відэазапісы, якія пацвярджаюць, што некаторыя алігархі прапанавалі яму арганізаваць пераварот у краіне.

«Я ведаў, што ў Барыса былі цесныя сувязі з MI-6, «Масадам» і амерыканскай выведкай, – шчыруе з журналістам «The Daily Mail» Сакалоў. – Яго забойства рыхтавалася цягам некалькіх месяцаў і гэта была бліскучая аперацыя спецслужбаў».

У 2013 г. Сяргей Сакалоў у інтэрвю «Камсамольскай праўдзе» заявіў, што смерць Беразоўскага была правакацыяй, накіраванай супраць расейскага прэзідэнта. Сяргей Сакалоў працаваў у Барыса Беразоўскага з 1994-га па 1999 г.

Цела Берозаўскага было знойдзена 23 сакавіка 2013 г. у доме недалёка ад Лондану.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў