ДАІ знайшла рагачоўскага аматара паездзіць голым на даху аўтамабіля


У ДАІ высветлілі, што такім чынам 22-гадовая жанчына катала свайго знаёмага.

10 чэрвеня карыстальнік YouTube One enO выклаў відэа, на якім бачна, што па вуліцы Рагачова едзе аўтамабіль, а на яго даху ляжыць мужчына. З вопраткі на ім былі толькі майткі.

Сярод амаль 17 тысячаў праглядаў гэтага відэа, як мінімум адзін належаў Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці. Інспектары пачалі шукаць аматара голай язды на даху машыны і знайшлі. Высветлілася, што іншамаркай кіравала 22-гадовая мясцовая жыхарка, на даху ехаў яе знаёмы.

«У цяперашні час устанаўліваюцца ўсе абставіны інцыдэнту, пасля чаго дзеянням вадзіцеля і »пасажыра« будзе дадзена прававая ацэнка», – адзначаюць у ДАІ.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў