ДАІ Менскай вобласці перасядзе на «цывільныя» аўты


З 4 да 7 жніўня патрулі актыўна карыстаюцца машынамі без апазнавальных знакаў.

Старонка Упраўлення ўнутраных справаў Менскага аблвыканкаму падае, што падчас прафілактычнай акцыі асабісты склад ДПС ДАІ будзе праводзіць як адкрыты, так і сакрэтны кантроль хуткаснага рэжыму.

Апошні, паводле міліцыі, прадугледжвае выкарыстанне аўтаў «грамадзянскай» афарбоўкі, і настойліва рэкамендуе кіроўцам улічыць дадзеную інфармацыю і выбіраць хуткасць, зыходзячы з патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, стану дарогаў ды надвор’я.

З пачатку года на дарогах Меншчыны праз невыкананне хуткасці і зухаватасць кіроўцаў адбылося 85 аварый, у якіх 10 чалавек загінула і 90 атрымала траўмы. У выніку няправільнага выбару хуткасці аўта зʼзджалі ў кювет, перакульваліся, сутыкаліся з машынамі, што ехалі насустрач.

Паводле словаў даішнікаў, усе аварыі мелі трагічныя наступствы для іх удзельнікаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў