Дадон шкадуе, што не можа кіраваць Малдовай, як Лукашэнка – Беларуссю


Кіраўнік Малдовы зайздросціць свайму беларускаму калегу.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон прызнаўся тэлеканалу «Беларусь 1», што ўнутрыпалітычная барацьба на ягонай радзіме замінае яму збудаваць гэткую форму кіравання, як у Беларусі.

«З-за гэтага мы не можам пабудаваць жорсткую вертыкаль улады, – прызнаўся Дадон. – Мы ўжо страцілі больш за 27 гадоў».

Паводле Дадона, Беларусь змагла захаваць усё лепшае, што было ў савецкі час, і прымножыць.

«У нас, на жаль, усё знішчана. Цяперашні ВУП Малдовы на траціну ніжэйшы, чымся быў у савецкай Малдове. Мы яшчэ не дасягнулі таго ўзроўню. Таму першае, што трэба, – дакладна разабрацца з формай дзяржаўнага кіравання. Далей трэба ісці па ўзважанай вонкавай палітыцы: аднавіць партнёрства з нашымі партнёрамі па СНД, вырашыць прыднястроўскую праблему і выразна і ясна ісці па гэтым шляху».

На думку Дадона, зрабіць гэта – рэальна: такім прыкладам для яго з’яўляецца Беларусь.

ДД

Стужка навінаў