Дадаць у сябры Баркашова і паехаць праз Расею ваяваць за ДНР і ЛНР


РНЕ працягвае набор добраахвотнікаў з Беларусі. Запіс у баявыя атрады расейскіх неанацыстаў, праз сваю старонку Вконтакте, ажыццяўляе заснавальнік Расейскага нацыянальнага адзінства Аляксандр Баркашоў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Нагадваем, што грамадзяне Беларусі, якія выказалі жаданне далучыцца да Добраахвотніцкіх Атрадаў РНЕ – едуць на вайну ў Наваросію праз тэрыторыю РФ, а не праз тэрыторыю Беларусі, па маршруце: Беларусь > РФ  > Наваросія. Усе каардынатары – расейскія грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі РФ. У нас Саюзная Дзяржава і межы адкрытыя», паведамляе старонка беларускага аддзялення Расейскага нацыянальнага адзінства.

Прэс-служба КДБ Беларусі сёлета паставіла пад сумнеў праўдзівасць гэтай інфармацыі.

«Мы прынялі да ведама гэтую інфармацыю. Гэта можна параўноўваць з нейкаю правакацыяй. Мы ставімся да гэтага адмоўна, але наколькі інфармацыя РНЕ адпавядае рэчаіснасці – гэта іншае пытанне», – сказаў Артур Стрэх з прэс-службы КДБ, каментуючы для «Белсату» дзейнасць РНЕ на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае аддзяленне РНЕ ў сваю чаргу публікуе некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне на баку ДНР і ЛНР.

Паводле кіраўніцтва арганізацыі, ў выніку ўзброенага перавароту ва Украіне да ўлады прыйшлі «тыя, хто вельмі моцна нагадвае нашых БНФаўцаў, якія на амерыканскія грошы хочуць зладзіць такі ж бардак і ў нас у Рэспубліцы».

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў