Дачка сябра Пуціна сышла ў апазіцыю


Дачка рэктара Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта Уладзіміра Літвіненкі, які двойчы ўзначальваў выбарчы штаб Уладзіміра Пуціна, вырашыла ўступіць у створаны Міхалаім Хадаркоўскім апазіцыйны рух «Открытая Россия».

«Упэўнена, што мой тата Уладзімір Сцяфанавіч Літвіненка, рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта, мяне ў гэтым рашэнні падтрымлівае», – напісала Вольга Літвіненка ў Фэйсбуку.

Вольга Літвіненка з 2007 па 2011 год была дэпутатам Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга. Шэсць гадоў таму яна зʼехала з Расеі.

«Открытая Россия» была заснавана акцыянерамі ЮКАСа і прыватнымі асобамі ў 2001 годзе. Следчы камітэт РФ неаднаразова праводзіў ператрусы ў офісах і кватэрах супрацоўнікаў руху ў Маскве.

У красавіку гэтага года Генпракуратура Расеі прызнала «Открытую Россию» непажаданай арганізацыяй.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў