Дачка Скрыпаля пайшла на папраўку і ўжо размаўляе


Стан Юліі Скрыпаль паляпшаецца і больш не ацэньваецца як крытычны, паведамляе bbc.com.

«Юлія добра адрэагавала на лячэнне, але мы працягваем аказваць ёй кваліфікаваную медычную дапамогу ў кругласутачным рэжыме», – сказала брытанскаму выданню доктар Крысцін Бланшард з лякарні ў Солсберы.

Юлія Скрыпаль

Паводле крыніцаў Бі-Бі-Сі, Юлія Скрыпаль можа размаўляць.

Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія ўжо тры тыдні знаходзяцца ў больніцы пасля атручвання нервова-паралітычным газам. Былы працаўнік расейскай выведкі застаецца ў крытычным, але стабільным стане.

Замах на Сяргея Скрыпаля адбыўся 4 сакавіка. Былы афіцэр ГРУ і ягоная дачка былі знойдзеныя на лаўцы каля гандлёвага комплексу ў горадзе Солсберы. Паводле брытанскіх праваахоўнікаў, іх атруцілі нервова-паралітычным газам «Новичок», распрацаваным у Расеі. Лондан ускладае адказнасць за атручванне на Крэмль. Масква называе абвінавачанні бяздоказнымі і галаслоўнымі.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў