Дачка генерала Андэрса ў Курапатах: Што перашкаджае адкрыць архівы КДБ?


Менск наведала Ганна Марыя Андэрс – дачка генерала Андэрса. Візіт упаўнаважанай у пытаннях міжнароднага дыялогу Канцылярыі старшыні Савету Міністраў Польшчы – неафіцыйны.

Спадарыня Андэрс усклала 9-га красавіка кветкі да польскага крыжа ў Курапатах, а таксама ля памятнага каменя ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. Каталіцкі святар прачытаў малітву за спачылых, а пазней спадарыня Андэрс паразмаўляла з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Беларусі.

Па яе словах, яна першы раз у Беларусі, і вельмі радая тут пабываць, бо яе бацька быў цесна звязаны з нашай краінай. Прынамсі, тут ён камандаваў Наваградскай кавалерыйскай брыгадай і гарнізонам у Баранавічах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”160586″ img_size=”large”][vc_column_text]Спадарыня Андэрс, нягледзячы на неафіцыйнасць свайго візіту, паспела абмеркаваць з прадстаўнікамі беларускіх устаноў, якія займаюцца пытаннямі гісторыі, пытанні актывізацыі польска-беларускага гістарычнага дыялогу. Візіт стаў працягам перамоваў у гэтым пытанні, пачатых у сакавіку ў Менску кіраўніком польскага дыпламатычнага ведамства Вітольдам Вашчыкоўскім. Па словах спадарыні Андэрс, яна сустракалася з гісторыкамі Белдзяржуніверсітэту, Нацыянальнай акадэміі навук і архіву.

Зразумела, журналісты не маглі абысці ўвагай наяўнасць альбо адсутнасць у краіне так званага «Беларускага Катынскага спісу». Афіцыйны Менск сцвярджае, што такіх дакументаў не існуе, і польскія афіцэры ў краіне не расстрэльваліся. У незалежных гісторыкаў – свой погляд на гэтую праблему. Але спадарыня Андэрс не выказалася з гэтай нагоды, адзначыўшы, што яе візіт, хутчэй, неафіцыйны, а гэтае пытанне – справа дыпламатаў. Яна толькі зазначыла, што «не ведае», што перашкаджае адкрыць пасля столькіх гадоў архівы беларускага КДБ і не высветліць гэтае пытанне раз і назаўсёды.[/vc_column_text][vc_single_image image=”160590″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля візіту ў Беларусь Ганна Марыя Андэрс накіравалася ў Катынь і Смаленск на акцыі, прысвечаныя памяці ахвяраў Катынскага злачынства і 6-й гадавіне Смаленскай катастрофы, у якой загінуў тагачасны прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкаю, а таксама іншыя польскія палітыкі і дзеячы. Паводле спадарыні Андэрс, яе бацька вельмі разлічваў у свой час на тых афіцэраў, якія былі забітыя ў Катыні. Прадстаўніца Канцылярыі старшыні Савету Міністраў Польшчы адзначыла, што шмат з кім з загінулых у Смаленскай авіякатастрофе ў 2010 годзе была асабіста знаёмая.

Ганна Марыя Андэрс нарадзілася ў 1950 годзе ў Лондане. Яна дачка генерала Польскай Арміі Уладзіслава Андэрса ад другога шлюбу. Генерал Андэрс удзельнічаў у вераснёўскай кампаніі 1939 года.[/vc_column_text][vc_single_image image=”160594″ img_size=”large”][vc_column_text]У 1939 годзе савецкія войскі параненым захапілі генерала Андэрса ў палон. Ён на працягу 22 месяцаў знаходзіўся ў турмах НКВД у Львове і Маскве. Ад 4 жніўня 1941 года ён стаў камандзірам польскім войскам у СССР, сфармаваным польскім урадам у Лондане паводле дамовы з Савецкім Саюзам.

Андэрс вельмі негатыўна ставіўся да савецкага рэжыму і катэгарычна не жадаў ваяваць супраць немцаў пад сцягамі СССР, у якім бачыў ворага палякаў. Ён лічыў, што СССР скарыстаецца любым зручным выпадкам, каб заняволіць Польшчу. Таму ён планаваў вызваліць з-пад улады СССР як мага больш палякаў, вывесці іх з СССР на Захад.

Кіраўнік польскага ўраду ў Лондане генерал Сікорскі, больш лаяльна настроены да саюзніка, імкнуўся мець польскія войскі на ўсіх франтах і быў супраць гэтых планаў, але Андэрс з дапамогай Чэрчыля здолеў дамагчыся іх ажыццяўлення. Афіцыйна (перад Сталіным) даводзілася, што палякаў варта перавесці ў Персію праз больш цёплы клімат і лепшыя магчымасці для забеспячэння (англічанамі).

Эвакуацыя «арміі Андэрса» ў Персію праходзіла вясной–летам 1942 года, і была завершаная да 1 верасня.З 12 жніўня 1942 года гэтая армія атрымала афіцыйную назву «Польскай Арміі на Усходзе». Пазней, гэтыя войскі як 2-гі Польскі корпус разам з заходнімі саюзнікамі ўдзельнічалі ў баях супраць гітлераўскай Нямеччыны ў Італіі. Найбуйнейшым поспехам 2-га Польскага корпусу стала перамога ў бітве пад Монтэ-Касіна, якая зламала «лінію Густава» і адкрыла саюзнікам шлях на Рым.

Пасля Другой сусветнай вайны генерал Уладзіслаў Андэрс жыў у эміграцыі. Памёр у 1970 годзе ў Лондане.

МЯ, паводле novychas.info. Фота novychas.info

Стужка навінаў