Да трох гадоў пагражае Вячаславу Касінераву за пятлю на шыі помніку гарадавому


На актывіста, якога раней затрымалі па адміністрацыйнай справе, распачалі крымінальную справу.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». 29 сакавіка экс-фігуранта «справы графіцістаў» меліся вызваліць пасля 15 содняў арышту за ўдзел у акцыі 17 лютага, якая адбылася ў Менску.

Справу паводле ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) распачаў Следчы камітэт Маскоўскага раёну Менску. Касінерава ўзялі пад варту і этапавалі ў следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Касінерава абвінавачваюць у тым, што ён разам з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў дзёрзкую акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа» насупраць Міністэрства ўнутраных спраў. У той дзень актывісты нібыта накінулі пятлю на шыю помніка паліцэйскаму гарадавому, які там нядаўна паставілі ў прысутнасці Ігара Шуневіча.

Цяпер Касінераву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў альбо арышт на тэрмін да 6 месяцаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў