Да сямі гадоў турмы: за надрукаваныя на прынтары грошы купіў віно і чупа-чупс


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”115694″ img_size=”large”][vc_column_text]На Мядзельшчыне кніжныя закладкі ў выглядзе беларускіх рублёў сталі часткай грошазвароту.

Гісторыя годная фільму – лепшага ад амерыканскай стужкі «20 баксаў» пра вандроўку па горадзе зялёнай банкноты. Пра прыгоды фальшывых беларускіх рублёў, што адбыліся ў Мядзельскім раёне, піша «Камсамольская праўда».

У банку пры падліку грошай знайшлі падробленую 100-тысячную купюру. Калі супрацоўнікі міліцыі пачалі шукаць фальшываманетчыкаў, высветлілася, што несапраўдная купюра спачатку трапіла ў выручку раённых крамаў. Пошукі працягнулі, і нарэшце ў адной з вёсак знайшоўся той, хто яе надрукаваў: ніякі не фальшываманетчык, а звычайны хлопец, вучань сёмага класа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, чатырнаццацігадовы падлетак запампаваў узоры грошай з інтэрнэту і надрукаваў іх на друкарцы. Затым ён прынёс іх у школу, дзе раздаў сваім сябрам. Дзве банкноты наміналам у 100 і 50 тысячаў рублёў атрымаў у падарунак і 11-гадовы школьнік. Калі ён прынёс іх дадому, маці папярэдзіла ўсю сямʼю, што купюры несапраўдныя:

«Не дадумайцеся іх куды-небудзь занесці».

Аднак 47-гадовы дзядуля хлопчыка вырашыў зрабіць інакш. У адной краме за купюру ў сто тысячаў ён купіў дзве бутэлькі віна, у другой 50-тысячнай расплаціўся за віно і чупа-чупс.

Пазней 50-тыс. банкноту выдалі разам з пенсіяй адной з жанчын. Купюру ў пенсіянеркі ўжо канфіскавалі, а ў школьнікаў забрылі «закладкі».

Хлапчука, які іх надрукаваў, хутчэй за ўсё, ніяк не пакараюць.

А вось у дачыненні да дзядулі аднаго са школьнікаў распачалі крымінальную справу за збыт падробленых грошай. Цяпер мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў