«Да слёз». Госці з Афрыкі праспявалі ў Лідзе па-беларуску (Відэа)


У інтэрнэце апублікавалі відэа, як у Лідзе на беларускай мове праспявалі маладзёны з Конга.

Відэа апублікаваў на Youtube.com карыстальнік Аляксандр Плескачоў, даўшы загаловак: «Да слёз. У Лідзе госці з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга спяваюць для беларусаў беларускія песні».

Нарадзінцы Конга выканалі песню «Бывай, Алеся» з рэпертуару ансамбля «Песняры» на словы Аркадзя Куляшова.

«Вось ім трэба пашпарты Беларусі адразу выдаць», – каментуюць відэа інтэрнаўты.

«Цудоўна, з душой, амаль як «Песняры». Брава, хлопцы! Відаць, што зямля, дзе вы вучыцеся, для вас дарагая», – пішуць слухачы.

Імаверна, што госці з Конга – навучэнцы Вайсковай акадэміі Беларусі, якія праходзілі практыку ў Лідзе.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў