Да Паўла Грыба не пускаюць адвакатаў


Абарона ўкраінца пацвердзіла, што Паўла Грыба падазраюць у тэрарызме.

Андрэй Сабінін, адвакат затрыманага ў Беларусі грамадзяніна Украіны, пацвердзіў, што Павел Грыб знаходзіцца ў следчым ізалятары ФСБ і падазраецца ў здзяйсненні злачынства паводле артыкулу 205 расейскага Крымінальнага кодэксу («тэрарызм»).

«Прадстаўнікі абароны знаходзяцца тут, але нас пакуль да яго не пускаюць», – цытуе Сабініна «Інтэрфакс».

Бацька хлопца напрыканцы жніўня звярнуўся ўва УУС Гомельскага аблвыканкаму са зваротам аб тым, што сын знік у Гомлі.

Чыгуначны раён Гомлю праводзіць праверку. Праваахоўнікі не выключаюць магчымасці распачаць крымінальную справу паводле гэтага факту.

ДД

Стужка навінаў