Да Паўла Грыб, якога ФСБ выкрала ў Беларусі, у СІЗА не пускаюць лекараў


Расейскі бок адмовіў украінскім лекарам у допуску да ўкраінца Паўлу Грыбу ў краснадарскім СІЗА. Пра гэта паведамляе ягоны бацька Ігар Грыб.

«Толькі што прадстаўнік Генеральнага консульства Украіны ў Растове-на-Доне паведаміў, што прадстаўнікі расейскага боку, нягледзячы на ​​ліст ЕСПЧ і шматразовыя ноты ўкраінскіх дыпламатаў, не далі дазвол на наведванне ўкраінскімі лекарамі В.Прытулай і Ю.Кучыным», – напісаў І. Грыб на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Ігара Грыба, ен размаўляў з лекарам Васілём Прытулай, які «вядзе» Паўла з дзяцінства.

«Усе спробы трапіць у СІЗА-5 г.Краснадар былі адхіленыя, без адказу расейскага боку», – дадаў бацька арыштаванага ўкраінца.

Напрыканцы жніўня бацька Паўла Грыба, былы супрацоўнік памежнай службы Украіны Ігар Грыб паведамляў, што яго сын знік 24 жніўня, паехаўшы на сустрэчу з дзяўчынай у Гомель. Ігар Грыб заявіў, што яго сына ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ пры дапамозе гэтай дзяўчыны.

Російська сторона, не дивлячись на лист від ЕСПЛ і багаторазові звернення Української влади, так і не надала дозволу на…

Opublikowany przez Ігор Гриб Czwartek, 12 października 2017

Беларускі бок факт перасячэння Грыбам мяжы пацвердзіў і дадаў што ніякіх прэтэнзіяў да яго не ўзнікла, але звесткі пра выкраданне хлопца ў Гомлі ніяк не пракаментаваў. Пазней суд Краснадара паведаміў, што пастанова аб арышце Паўла Грыба была вынесена 17 кастрычніка (то бок да таго, як адбылося перасячэнне беларускай мяжы), ен быў у міжнародным вышуку паводле абвінавачвання ў тэрарызме. Цяпер 19-гадовы ўкраінец знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА.

Павел Грыб пакутуе на цяжкія хранічныя захворванні і яго сваякі мяркуюць, што ў турме яго стан здароўя значна пагоршыўся.

Пустите врачей к Павлу Грибу!!#PavloGryb #freeHryb #UADoctorsForHrybЭто в прямом смысле вопрос жизни или…

Opublikowany przez Евгения Закревская Czwartek, 12 października 2017

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў