Да Максіма Філіповіча прыходзілі міліцыянты


У кватэры была адна дачка.

Самога блогера ў гэты час дома не было. Пра гэта ён пісаў у «Фэйсбуку». Перад вяртаннем дадому Максім Філіповіч распачаў відэатрансляцыю, якую вёў да дзвярэй сваёй хаты.

У пад’ездзе ягоная жонка Юлія Філіповіч паехала на ліфце, а Максім падымаўся па лесвіцы.

«Вось дажылі – ад праваахоўнікаў ратуемся», – каментаваў сітуацыю гамельчук.

Максім Філіповіч – вядомы відэаблогер, які вядзе канал «Гарантий НЕТ» на «Ютубе».

У сакавіку і красавіку Максім Філіповіч правёў у зняволенні 23 дні – за ўдзел у акцыях недармаедаў у Берасці, Пінску і Маладзечне. За кратамі Філіповіч трымаў галадоўку.

ДД

Глядзі таксама
Каментары