Да канца году Беларусь можа стаць бязвізавай для грамадзянаў 80 краін


Пакуль праект знаходзіцца ў Савеце Міністраў, дзе разглядаецца магчымасць уезду без віз для грамадзянаў краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Гаворка ідзе пра замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь праз аэрапорт «Менск». Без візы яны змогуць знаходзіцца ў нашай краіне на працягу 5 дзён.

Пра гэта на сумесным пасяджэнні калегіі Мінспорту і Мінпрыроды расказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.

«Адна з перашкодаў развіцця турызму – візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі – адмененыя візы для наведвання Белавежскай пушчы, днямі быў падпісаны аналагічны ўказ аб Аўгустаўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзянаў Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх адпрацоўваецца сістэма. Цяпер у Савеце міністраў ляжыць праект дакументу, дзе разглядаецца магчымасць адмены віз для грамадзянаў 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу некалькіх месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны», – распавёў Міхаіл Партны на сустрэчы.

ДР belsat.eu паводле traveling.by

Стужка навінаў