Да чаго вядзе алкаголь: 82 % забойстваў у Беларусі здзяйсняюць п’яныя

photo

Следчы камітэт размясціў інфаграфіку, з якой вынікае, што большасць злачынстваў беларусы здзяйсняюць пад градусам.

191 з 233 забойстваў, расследаванне якіх ужо завершана за 9 месяцаў 2015 года, былі выкананыя нецвярозымі асобамі, паведамляе СК.

Як правіла, у 7 з 10 выпадкаў людзі атрымліваюць цяжкія цялесныя траўмы і становяцца ахвярамі разбойных нападаў ад людзей «пад градусам».

У Гомельскай вобласці амаль у кожным пятым выпадку забойстваў або замахаў на забойства ахвяра і агрэсар не былі знаёмыя ці толькі пазнаёміліся.

Гэткія сутычкі «пад мухай» выглядаюць падобна. Так, у жніўні падчас п’яных «вячорак» на лавачцы ля пад’езда сталічнага дому аднаму з прысутных не спадабаліся паводзіны іншага ўдзельніка. Мужчына нанёс новаму знаёмаму некалькі смяротных удараў нажом у спіну.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары