Да берасцейскага блогера Пятрухіна прыйшлі з вобшукам, забралі ўсю тэхніку


Абноўлена. У Сяргея Пятрухіна забралі ўсю тэхніку – планшэт, ноўтбук і тэлефон.


Калі блогер выносіў смецце, яго «падлавілі» міліцыянты, якія прыйшлі з вобшукам. Іх суправаджалі байцы АМАПу.

Відэа нечаканай сустрэчы з міліцыянтамі відэаблогер змясціў на сваім канале на «Youtube».

Паплечнік Сяргей Пятрухіна, відэаблогер Аляксандр Кабанаў у каментары Belsat.eu адзначыў:

«Супрацоўнік міліцыі (Ігнацюк С.П. як вынікае са стрыму Пятрухіна) напісаў заяву аб паклёпе. У адным са стрымаў Сяргей кажа, што людзі распавялі пра збіццё двума супрацоўнікамі міліцыі, і дадае, што доказаў няма. І адзін з супрацоўнікаў напісаў заяву. Ёсць верагоднасць, што канфіскуюць усю тэхніку, тэлефон. Ёсць верагоднасць, што могуць і «закрыць». Але спадзяемся, гэтага не будзе».

Міліцыянты на ўваходзе ў кватэру Пятрухіна

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў