Цыцкі замест прапаганды


«Плэйбой» можа прыйсці на змену расейскім каналам ва Украіне. Пра гэта паведамляе Нацыянальная рада Украіны па тэлерадыёвяшчанні.

Украінскія ўлады ўжо забаранілі вяшчанне ва Украіне шэрагу расейскіх тэлеканалаў. Паводле Нацыянальнай рады ў «чорны спіс» трапілі 18 расейскіх вяшчальнікаў.

Падчас брыфінгу прадстаўнікоў асацыяцыяў і аб’яднанняў правайдэраў тэлекамунікацыйных паслугаў, што прайшоў ва ўкраінскай сталіцы 15 траўня, прагучала заява пра выхад на ўкраінскі медыярынак эратычнага тэлеканалу «Плэйбой». Гэта адбудзецца, калі адпаведнае рашэнне прыме Нацыянальная рада.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў