Цяжкая артылерыя: ЗША накіроўваюць у Еўропу танкі


Па дадзеных тэлеканала «NBC», у склад падраздзялення «Ironhorse», якое адправяць у Польшчу і краіны Балтыі ўваходзяць каля 700 жаўнераў, 20 баявых танкаў «Abrams», а таксама БМП «Bradley» і браняваныя машыны «Stryker».

Упершыню пасля «халоднай вайны» ЗША адпраўляюць у Польшчу і краіны Балтыі бранятанкавае падраздзяленне для падтрымкі саюзнікаў з-за агрэсіі Расеі ў рэгіёне, паведамляе «Укрінформ» са спасылкай на тэлеканал «NBC».

«Амерыканскія вайскоўцы, а таксама танкі будуць разгорнуты ва ўсіх трох краінах Балтыі і Польшчы на ​​працягу бліжэйшых двух тыдняў у рамках місіі, закліканай данесці адназначнае паведамленне ў Маскву аб рашучасці НАТА. У адрозненне ад Украіны, якая не ўваходзіць у НАТА, любое расейскае ўмяшальніцтва ў Літву, Латвію ці Эстонію паставіць Расею у стан вайны з заходнім Альянсам», – паведаміў тэлеканал.

Жаданне павялічыць у сябе ваенную прысутнасць ЗША з-за канфлікту ва Украіне выказала і  новапрызначаная прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач падчас сваёй інаўгурацыі ў польскім парламенце 1 кастрычніка, перадае Associated Press.

ДР, belsat.eu 

Стужка навінаў