Цяжарныя манекены-падлеткі – сексуальная адукацыя па-венесуэльску


Акцыю з «цяжарнымі школьніцамі» прыдумалі дзве мясцовыя дабрачынныя арганізацыі, якія змагаюцца за паляпшэнне палавога выхавання ў школах.

Манекены трох цяжарных школьніц у блакітнай уніформе з заплечнікамі з’явіліся ў адным з гандлёвых цэнтраў Каракаса. Лялькі ў вітрыне стаяць на фоне надпісу: «Зноў у школу».

У Венесуэле адзін з найгоршых паказнікаў падлеткавай цяжарнасці ў Паўднёвай Амерыцы – каля 23 % цяжарных дзяўчат не дасягаюць поўнагадовага ўзросту. Падобная сітуацыя сярод краін Лацінскай Амерыкі складваецца на Гаіці і ў Эквадоры.

У нашай краіне секс-адукацыя таксама не з’яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, пра палавыя стасункі падлеткаў у школе не кажуць. Па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, штогод у Беларусі нараджаюць больш за тысячу няпоўнагадовых, а сярэдні ўзрост пачатку палавога жыцця складае 15-16 гадоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў