ЦВК напісаў заднім чыслом: Раманоўская падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам


Часова непрацоўная Жанна Раманоўская, якая здала на праверку ў Цэнтрвыбаркам усяго 780 подпісаў выбарнікаў, не адмаўляецца ад сваіх прэзідэнцкіх амбіцый і падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы.

«4-га верасня 2015 ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прадставілі дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Раманоўскай Жаны Мікалаеўны», – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркаму.

Як растлумачылі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у ЦВК, інфармацыя пра падачу Раманоўскай дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам не была апублікаваная ў той жа дзень, паколькі прэтэндэнтка падала ўсяго 780 подпісаў у сваё падтрыманне і яе рэгістрацыя ў якасці кандыдата бесперспектыўная.

Глядзіце яшчэ >>> «Або похапкам, або без прозвішчаў». Як дзяржаўныя медыі пісалі пра прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва

«Лідзія Міхайлаўна (старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына – рэд.) прыняла рашэнне, што раз Раманоўская падала дакументы, то гэтая інфармацыя мусіць быць апублікаваная на сайце. Акрамя таго, пытанне па Раманоўскай будзе ўключаны ў парадак дня пасяджэння камісіі, якое пройдзе 10 верасня», – адзначылі ў ЦВК.

Раней дакументы ў Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты прадставілі Аляксандр Лукашэнка, Віктар Цярэшчанка, Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч.

Апошнім тэрмінам падачы дакументаў было вызначана 5 верасня – да 14:00 гадзіны.

Рэгістрацыі кандыдатаў Цэнтрвыбаркамам пройдзе 10 верасня.

1 верасня ЦВК Беларусі апублікаваў папярэднія дадзеныя аб дакладных подпісах па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта краіны.

Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, патэнцыйнымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў прэзідэнты з’яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Улаховіч, Сяргей Гайдукевіч і Таццяна Караткевіч, якім удалося сабраць больш за за 100 тыс. сапраўдных подпісаў у сваё падтрыманне.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў