ЦВК Узбекістану: Карымаў перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 90,39 % галасоў


Іслам Карымаў кіруе Узбекістанам з 1990 года.

Узбекскі ЦВК паведаміў пра чарговую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах дзеючага кіраўніка краіны Іслама Карымава.

«За Карымава аддалі свае галасы 17,2 млн чалавек, альбо 90,39 % выбаршчыкаў з колькасці тых, хто прыняў удзел у галасаванні», – паведамілі падчас брыфінгу прадстаўнікі ЦВК.

За бліжэйшага суперніка Іслама Карыма – Акмаля Саідава – прагаласавалі крыху больш за 3 % выбаршчыкаў.

Незалежных кандыдатаў ва Узбекістане не дапускаюць да выбараў, а апазіцыйныя актывісты знаходзяцца за кратамі ці за межамі краіны, адзначаюць аглядальнікі.

77-гадовы Іслам Карымаў з’яўляецца прэзідэнтам з 1990 года.

НМ, belsat.eu, паводле BBC

Глядзі таксама
Каментары