У Зімбабвэ пратэстуюць дзясяткі тысячаў чалавек


Чатыры дні таму ўладу ў Зімбабвэ захапілі вайскоўцы, прэзідэнт знаходзіцца пад хатнім арыштам.

У суботу ў цэнтры Харарэ, сталіцы краіны, сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, каб заклікаць Роберта Мугабэ сысці ў адстаўку.

Дэманстрацыя праходзіць з дазволу ваенных, якія некалькі дзён таму ўзялі пад кантроль сітуацыю ў краіне і цяпер вядуць перамовы з Мугабэ з нагоды магчымай адстаўкі.

Атмасфера ў горадзе нагадвае Каляды, цытуе аднаго з дэманстрантаў брытанская газета The Guardian.

«Зімбабвійцы цярпелі вельмі доўга, і цяпер, нарэшце, яны шчаслівыя», – кажа пратэстовец.

Выданне адзначае, што вайскоўцы «пастараюцца вырашыць пытанне сыходу Мугабэ з пасады цягам бліжэйшых 48 гадзінаў».

ДД

Стужка навінаў