CNN: Дональд Трамп распавёў пра памеры свайго «багацця»


Падчас публічных дэбатаў кандыдат на прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі адказаў на правакацыйныя закіды свайго суперніка-аднапартыйца.

«Зірніце на мае рукі! Яны маленькія? Рубіо казаў пра мае рукі, а меў на ўвазе, што калі яны маленькія, то яшчэ «сёе-тое» павінна быць маленькім. Дык вось, я вас запэўніваю, з гэтым няма праблемаў. Я гарантую гэта», – цытуе Трампа CNN.

Некалькі дзён таму яго супернік Марк Рубіо (таксама рэспубліканец) падчас адной з сустрэчаў са сваймі прыхільнікамі распавёў пра Трампа наступнае: «Ён мяне назваў «Маленькім Рубіо». Ён, вядома, здаровы, пад 2 метры ростам, але я не разумею, чаму ў яго рукі, як у кагосьці ростам 160. Ведаеце, што пра людзей з такімі рукамі кажуць? Ім нельга верыць!».

Глядзіце таксама >>> Трамп і Клінтан – лідары выбарчай кампаніі ў ЗША

ЮВ, belsat.eu, паводле CNN

Стужка навінаў