Цмокі ў небе: у Гомлі прайшоў фэст «Паветраплаванне 2015». Фотарэпартаж


У горадзе над Сажом упершыню адбыўся фэст паветраных цмокаў і тэхнічных мадэляў, з дапамогай якіх чалавек хоць на імгненне, але мог дакрануцца да неба.

На пляцоўцы ў цэнтры гораду юнакі і дарослыя маглі прадэманстраваць сваіх цмокаў уласнай або завадской вытворчасці, прыняць удзел у адмысловых конкурсах і даведацца пра дзейнасць клубаў юных тэхнікаў і аматараў мадэлізму. Аматарам паветраных цмокаў давялося правесці цмокаў праз адмысловыя маршруты і пратрымаць свайго «звера» як мага даўжэй у паветры. Уладальнікі верталётаў спаборнічалі ў віртуознасці кіравання ды мусілі як мага больш трапна пасадзіць сваю мадэль на зямлю. Асобным пунктам праграмы быў аповед пра дэсантна-парашутную падрыхтоўку ад адмыслоўцаў.

Арганізатары фэсту сваёй мэтаю лічаць заахвочванне моладзі да творчасці замест сядзення ў інтэрнэце і кампютарных гульнях, бо нічога ж няма лепшага за мару аб небе?

Яўген Мерлінаў, belsat.eu

Стужка навінаў