Ці Пуцін рыхтуе веснавы наступ ва Украіне? Меркаванне эксперта


Вясна – найлепшы час для распальвання канфлікту. Ва ўсходняй Украіне назіраецца інтэнсіфікацыя сутыкненняў уздоўж буфернай лініі, якая падзяляе сепаратысцкія і ўкраінскія сілы.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка папярэдзіў, што пагроза вайны застаецца. НАТО таксама паведамляе, што расейскія войскі могуць актывізавацца на Данбасе.

Вайсковы эксперт, рэдактар парталу «ЦЕНЗОР.НЕТ» Юры Бутусаў падкрэсліў: «Перакінута вялікая колькасць тэхнікі, але казаць пра магчымае наступленне на вялікую глыбіню – не даводзіцца. Я думаю, што хутчэй гаворка ідзе пра тое, што праціўнік можа пачаць баі за гарады, якія знаходзяцца блізка лініі фронту».

У той жа час адмысловец не разумее дзеянняў украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, якія загадаў здаць зброю добраахвотнікам з базы «Правага сектару».

«Учора прэзідэнт заявіў, што вайна можа пачацца ў любы момант, і тым не менш, як гэта не парадаксальна, ён загадвае раззброіць адну з украінскіх баяздольных частак, якая ў прынцыпе дастаткова добра сябе зарэкамендавала на фронце. Логікі, канешне, у гэтым няма ніякай», – заўважыў спадар Бутусаў.

Больш – у сюжэце праграмы «ПраСвет», якая выходзіць штотыдзень у пятніцы а 21.10. Праграму можна глядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце. Пасля эфіру выданне варта шукаць у нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў