Ці можна даведацца, хто лазіў на ваш «Facebook»?


Амерыканскія і польскія хакеры паказалі просты спосаб, які нібыта дапамагае паглядзець, хто апошнім часам наведваў вашую старонку.

Навядзіце курсор на пустое месца на старонцы вашага профілю на «Facebook» і клікніце правай кнопкай мышкі. Выберыце пункт «Прагляд коду старонкі». З’явіцца старонка з кодам.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

2) На гэтай старонцы клікніце Ctrl+F (у выпадку МакОС – Command + F) і ў акенцы, што з’явілася, напішыце InitialChatFriendsList. За знойдзеным надпісам відаць доўгія нумары – гэта і есць нумары старонак людзей, якія заходзілі да вас на старонку.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Каб паглядзець, каму належыць нумар, адкрыйце Фэйсбук у новай укладцы і скапіюйце нумар адразу пасля адразу www.facebook.com/. Вуаля!

Аднак, калі вы папросіце сяброў зайсці на вашую старонку ды пасля праверыце змены, высветліцца, што коды захавалі сваю чарговасць. Нават калі хтосьці па вашай просьбе цягам некалькіх дзён будзе часта заходзіць на вашую старонку, ягоны код у спісе на першым месцы не з’явіцца. Метадам эксперыментаў дакладна выявіць, што ж паказвае спіс кодаў, не ўдалося. Каментары да хакерскіх відэа дапускаюць, што гэта спіс людзей з чату, прыведзены ў выпадковым парадку.

VK.COM

У vk.com спосабу паглядзець, хто дакладна заходзіў да вас на старонку, яшчэ не вынайшлі. Але калі ў вас больш за 100 падпісантаў (людзей, што хочуць дадаць вас у сябры, але вы ўзаемнасцю пакуль не адказалі), вы можаце пабачыць статыстыку ўваходу на ваш профіль. Звесткі, людзі якога полу, узросту і з якой краіны і гораду заходзілі на вашую старонку, адлюстроўваюцца ў выглядзе графікі.

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”12″ img_size=”large”]

Падказка: калі вы вельмі хочаце пабачыць статыстыку на VK.COM, але ста падпісантаў у вас няма, пры гэтым вы жанчына і вам усе роўна, што падумаюць пра вас сябры, на некаторы час свой аватар замяніце на фота якой-небудзь мала апранутай бландынкі, а статус – на «не замужам» ці «у актыўным пошуку». Цалкам імаверна, што сотня выхадцаў з Тунісу і Марока дадасца да вас у сябры цягам бліжэйшага часу. Карыстайцеся!

Марына Вашкевіч, Белсат

Стужка навінаў