Ці могуць цыгарэты патаннець?


У Сербіі цыгарэты патаннелі, бо іх перасталі набываць. У Беларусі – толькі даражэюць, і справа не ў змаганні са шкоднай звычкай.

Непрыемная навіна для тых, хто паліць: з 1 снежня ў Беларусі даражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў. Як заўважае БелаПАН, згодна з беларускім заканадаўствам беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны. Раней цэны рэгуляваліся Мінэканомікі.

Але як аказалася, цыгарэты могуць і… таннець. Сербскае выданне «Ало!» паведамляе, што хадавы тавар нечакана патаннеў на 15-20 %. Прычына простая – рэзка скараціліся продажы, нават нягледзячы на моцную залежнасць насельніцтва ад палення.

У Беларусі ж, дзе паліць кожны чацвёрты, падаражэнне цыгарэтаў лабіруюць чыноўнікі. Такое меркаванне не так даўно выказаў у эфіры «Белсату» эканаміст Леанід Заіка. На яго думку, пры павышэнні цэнаў людзі не адмаўляюцца ад шкоднай звычкі, а дзяржава атрымоўвае большы даход у бюджэт.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары