Ці дзяўчына з Расеі можа быць добрай жонкай для беларуса?


Альбіне Каспяровіч падабаліся не ўсе дзяўчаты, з якімі сябраваў ейны сын. Не пасавалі ёй на нявестку і ўсё. І справа была не ў прыгажосці ці спрыце, але ў рысах характару: адна выглядала на гультаяватую, другая – занадта ганаровая, трэцяя – нейкая маруда… А тут раптам сюрпрыз – сын паехаў адпачываць на Кубань і прывёз адтуль сабе жонку. У родную вёску з водпуску Павел прыехаў з чарняваю і танкляваю кубанкай.

– І што Альбіна, цешышся з расейскай нявесткі? – задзірліва пыталі жанчыну аднавяскоўкі.

– Не я ж буду з ёю жыць. Павел сабе выбраў, і самае галоўнае, каб ён цешыўся, – адказвала Альбіна, хоць у глыбіні душы не хацела нявесткі-чужынкі.

– А твой сын – настаўнік беларускай мовы, але з жонкаю з Расеі забудзецца і пра мову, і пра літаратуру, – дапякалі Альбіне ў вёсцы.

І праўда, задумвалася часам яна, солячы кумпякі на вяселле, – як тое ўсё будзе?

Больш чытайце ў аўтарскай рубрыцы Віктара Шукеловіча «Шуканні» ў раздзеле «Праекты».

Стужка навінаў