Чыж спрабаваў уцячы за мяжу

video

КДБ злавіла бізнесоўца падчас аперацыі «Перахоп». Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык.

11 сакавіка КДБ атрымаў доказы датычнасці Чыжа да схемаў адмывання грошай і ўхілення ад выплаты падаткаў.

Паводле Вакульчыка, Юрый Чыж стварыў у Расеі фіктыўную фірму, якую ўзначальваў ягоны маскоўскі кіроўца (грамадзянін РФ). Гэтай фірме кампанія «Трайпл» нібыта плаціла за выкарыстанне лагатыпу. Пасля чаго грошы за лагатып пераводзіліся ў наяўныя і перадаваліся Чыжу. Па справе «Трайпл» прадстаўнікі спецслужбаў арыштавалі 5 асобаў. «Шкода вымяраецца мільярдамі рублёў», – адзначыў Вакульчык.

Чытайце таксама >>> КДБ патлумачыў, у чым уплывовы бізнесоўца Юрый Чыж парушыў заканадаўства

Кіраўнік КДБ таксама паведаміў, што Юрый Чыж спрабаваў уцячы з краіны. «Ён на велізарнай хуткасці, 220 км/г, накіроўваўся ў бок літоўскай мяжы, потым выехаў на берасцейскую трасу. Мы былі вымушаныя задзейнічаць план «Перахоп», каб яго затрымаць і даставіць у СІЗА», – цытуе кіраўніка КДБ belta.by.

Чытайце таксама >>> Праваахоўнікі зацікавіліся яшчэ адным алігархам: пад ударам бізнес Баскіна

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары