Чытаем Васіля Быкава ў дзень яго народзінаў! (КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ)


Электронная бібліятэка lit-bel.org папоўнілася першымі пяццю тамамі поўнага збору твораў Васіля Быкава. Спампаваць кнігі народнага пісьменніка Беларусі можна тут.

Неўзабаве ў электронным варыянце будуць даступныя яшчэ пяць тамоў з прозай Васіля Быкава. З 2005 года з чатырнаццаці запланаваных кніг поўнага збору твораў выдадзена толькі дзесяць.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. Памёр Быкаў 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах пад Менскам.

20 чэрвеня ў Бычках адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Весці цырымонію будзе аўтар праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт. Пасля ўручэння прэміі адбудзецца выступ Лявона Вольскага. Неабходныя для ўдзелу падрабязнасці можна знайсці тут.

Прапаноўваем вашай увазе фільмы, якія апавядаюць пра апошнія гады жыцця Васіля Быкава.

«Васіль Быкаў. Вяртанне» дак. фільм Віктара Корзуна

«Васіль Быкаў. Апошнія дні», дак. фільм, ч. 1

«Васіль Быкаў. Апошнія дні», дак. фільм, ч. 2

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў