Аўтарытэтнае брытанскае выданне запытала ў чытачоў, якія б нацыянальныя паркі яны параілі наведаць.
«Некалькі чытачоў парэкамендавалі Белавежскую пушчу, вялізную першабытную тэрыторыю на мяжы Беларусі і Польшчы, якую абедзве краіны лічаць нацыянальным паркам. Адзін з чытачоў адзначае, што гэта адно з нямногіх месцаў, дзе можна сустрэць зуброў, якія жывуць у дзікай прыродзе, таксама як і старажытныя дубы з імёнамі Кароль Незнанава і Захавальнік Звяжынцу», – піша The Guardian.
Акрамя Белавежскай пушчы ў дзясятку трапілі:
Дурмітар (Чарнагорыя)
Плытвічкаўскія азёры (Харватыя)
Сьерас-дэ-Касорля, Сэгура-і-Ляс-Вілляс (Іспанія)
Хэльвэрыньярві (Фінляндыя)
КальдЭра-дэ-Табур’Ентэ (Канарскія астравы)
Пірын (Балгарыя)
Монці-Сібілліні / Сібіллінскія горы (Італія)
Бутрынт (Албанія)
Ватнаёкютль (Ісландыя)
НМ, belsat.eu