Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы


Менгарвыканкам забараніў званіць у электрычныя званы, усталяваныя на ахвяраванні вернікаў на Чырвоным касцёле ў Менску.

Пра гэта падчас святой імшы 24 верасня распавёў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

«Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касцёлах у Менску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць», – адзначыў ён, паведамляе Krynica.info.

Трэба адзначыць, што ў раёне Чырвонага касьцёлу вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністрацыйныя.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў