У Нароўлі чыноўніца на «Мерседэсе» наехала на тэлеаператара


Пра выпадак паведаміў журналіст Кастусь Жукоўскі, які разам з тэлеаператарам Аляксеем Атрошчанкавым здымаў сюжэт на эканамічную тэму ў Нароўлі.

Жукоўскі распавёў «Белсату», што за імі ў Нароўлі сачылі два аўтамабілі – «Мерседэс» і «Аўдзі».

«Не давалі працаваць, здымалі і нас і іншых людзей. Гэта былі чыноўнікі ў свой працоўны час. Я прапанаваў схавацца за вугал і прасачыць за імі. Яны паехалі ў РАУС. Мы таксама затрымаліся, Аляксей выйшаў і пачаў здымаць спераду, каб запісаць нумар. Жанчына завяла аўта і рушыла з месца, хоць і бачыла, што ён стаіць спераду. Стукнула яго ў калена. Аляксей не ўтрымаўся, захістаўся, абапёрся аб капот. У яго балела нага, чырвонае было. Жанчына дала задні ход, мы іх пераследавалі, выклікалі міліцыю, але міліцыянты не ведалі, што рабіць», – кажа Жукоўскі.

Імя крыўдзіцелькі вядомае – гэта першая намесніца старшыні Нараўлянскага райвыканкаму Наталля Коваль.

«Я запытаў яе, чаму яны за намі сочаць. Яна сказала, што гэта ейная праца. Агулам іх было чацвёра: тры жанчыны і мужчына. Яе павезлі ў шпіталь праверыць на алкаголь, а астатнія сядзяць у машыне, хаваюць твары», – распавёў Жукоўскі.

На старонцы Нараўлянскага райвыканкаму змешчаны спіс абавязкаў спадарыні Коваль. Апынулася, што чыноўніца мае надзвычайна шырокае кола прафесійнай дзейнасці.

Zrzut ekranu 2016-09-15 o 14.51.01

Журналісты пасля інцыдэнту паехалі ў РАУС. Аляксей Атрошчанкаў піша заяву.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў