Чыноўнікі папрасілі прабачэння ў ветэрана, якому падарылі пратэрмінаванае печыва


11 траўня працаўнікі берасцейскага ваенкамату падарылі 95-гадоваму франтавіку Аркадзію Бляхеру тэлевізар.

Аркадзій Бляхер з унукам. Фота – facebook.com/sam.simonenko

«Для мяне гэта было нечаканасцю, прыязджалі, прасілі прабачэння. Я асабіста шкадую, што гэта атрымала такі розгалас», – распавёў выданню «Брестская газета» ветэран.

Такім чынам чыноўнікі папрасілі прабачэння за пратэрмінаваны падарунак.

9 траўня ветэран атрымаў у якасці падарунку каробку сухпайка: пакецікі з цукрам, каша, мясная кансерва, гарбата і пратэрмінаванае печыва. Пра гэта ў «Facebook’у» напісаў унук ветэрана.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў