Чыноўнікі за кратамі: гэтак ім і трэба?


Прэм’ера «Людскіх справаў» у новым сезоне – пра сапраўдны кошт антыкарупцыйных кампаніяў.

Аўтар праграмы Алесь Залеўскі наведаў вёску Яскавічы Салігорскага раёну. Пару месяцаў таму Менскі абласны суд прызнаў вінаватым у прысабечванні 0,25 га зямлі ў гэтым паселішчы экс-намесніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцу. Яшчэ адзін закід – пашкоджанне глебы, якое ацанілі на 1 млрд рублёў. Але на справе зямля і дом яму ніколі не належалі. З 1993 года выдзелам валодае была жонка чыноўніка, Людміла Лісіца. Цяпер яна рызыкуе застацца без маёмасці.

А вам шкада чыноўнікаў, якія апынуліся за кратамі? Ці яны самыя вінаватыя ў сваіх праблемах? Найбольш цікавыя каментары і пытанні Алесь Залеўскі агучыць у студыі.

Стужка навінаў