Чыноўнікі спадзяюцца зрабіць з калгасаў бізнес, нічога не змяняючы


Новая дзяржпраграма развіцця аграпрамысловасці мае пераўтварыць сельскую гаспадарку ў бізнес. Аднак пры гэтым Міністэрства сельскай гаспадаркі загадзя папярэджвае, што кардынальных зменаў не будзе.

Цяпер у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання распрацоўваюць праграму развіцця аграпрамысловасці на бліжэйшыя 5 гадоў. Чыноўнікі пераконваюць, што ў яе аснове ляжыць мэта сфармаваць сельскую гаспадарку як бізнес.

«Мы павінны вырабляць не дзеля вытворчасці, а дзеля прыбытку. Таму вырабляючы мы мусім ведаць, куды прададзім. І продаж павінен быць эфектыўным», – цытуе намесніцу міністра Людмілу Ніжэвіч дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Аднак спадзявацца на глыбокія рэформы ў сельскай гаспадарцы не выпадае. «Карыданальна падыходы змяняцца не будуць – мы вызначыліся ў кірунку свайго развіцця», – дадала Людміла Ніжэвіч.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары