Чыноўнік 2.0


Старшыня Адміністрацыі Вышгарадскага раёну (Кіеўская вобласць) усталяваў у сваім кабінеце ўэб-камеры і падчас працоўнага дня можна адсочваць онлайн, што адбываецца ў кабінеце чыноўніка.

Аляксандр Горган узначаліў Вышгародскую раённую адміністрацыю сёлета ў красавіку. Ад сярэдзіны траўня ўкраінскі чыноўнік пачаў рэгулярна ладзіць онлайн-трансляцыі са свайго кабінету з дапамогаю канала на «Youtube». Зазвычай такія ўключэнні доўжацца каля 11 гадзінаў запар.

Цяперашні кіраўнік раёну ад 2000 году ўзначальвае арганізацыю «Моладзь супраць карупцыі». У 2005 годзе быў дэпутатам гарадской рады – да 2010 году, калі да ўлады прыйшоў Януковіч. Падчас пратэстаў у 2013 годзе быў адным з камандзіраў Самаабароны Майдану.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары