Чым запомніўся СССР? «Запалкі за 1 капейку, страх і …»

video

«Белсат» распытаў жыхароў сталіцы, ці маюць яны настальгію па Савецкім Саюзе.

Апытанне зроблена для тэледыскусіі «Два на два», у якой абмяркоўвалі распад СССР.

Журналіст Сяргей Ваганаў (у тыя гады ўласны карэспандэнт саюзнай газеты «Труд») кажа, што прадчуваў распад савецкай дзяржавы. І сігналамі «на мікраўзроўні» былі такія выпадкі, як у Светлагорску, дзе ўнук забіў бабулю толькі за тое, што яна збірала бутэлькі.

Журналіст Віктар Ярашук, тагачасны дэпутат Пінскага гарсавету, узгадвае, як канец СССР прадказаў ягоны бацька, які адукацыі меў «чатыры класы польскай школы». Адразу пасля ўводу савецкіх войскаў у Афганістан ён сказаў сыну, што гэтая вайна для Саветаў скончыцца кепска, а пасля разваліцца і ўся камуністычная сістэма.

Глядзець тэледыскусію цалкам:

https://www.youtube.com/watch?v=BlkuUWb1rlQ

Глядзець іншыя выданні «Два на два»

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары