Чым займаюцца следчыя ў вольны ад працы час? Чытаюць рэп, спяваюць і пішуць вершы


Сярод следчых Менску знайшлося прынамсі два дзясяткі творчых асобаў. 10 жніўня яны спявалі, гралі на музычных інструментах, выступалі ў якасці актораў і актрыс падчас конкурсу талентаў у Дварцы дзяцей і моладзі ў Менску. Прагучала там і «Малітва» Янкі Купалы.

«Удзельнікі фестывалю адзначылі, што творчасць – музыка, танцы, спевы і спорт дапамагаюць спраўляцца з той псіхалагічнай нагрузкай, якая звязана з расследаваннем асабліва цяжкіх злачынстваў, гвалту, дапамагаюць падтрымліваць настрой на якасную працу», – паведамляецца на сайце Следчага камітэту.

Аўтарскі рэп «Пра маму» чытаў са сцэны следчы Цэнтральнага раёну Менску Юры Пехота. Ён расчуліў усю залю гледачоў і атрымаў дыплом 3-га месца конкурсу талентаў.

Юры Пехота ў вольны час складае і чытае рэп.
Фота: http://sk.gov.by

Пераможца па Менску – следчы Першамайскага раённага аддзелу СК Максім Коласаў. Ён захапіў усіх сваімі вакальнымі здольнасцямі, праспяваў на конкурсе песню «Слова остались мне».

Песня «Малітва» на словы Янкі Купалы і музыку Уладзіміра Мулявіна прагучала ў выкананні Іллі Боські з Савецкага раённага аддзелу СК.

У рэгіёнах таксама прайшлі конкурсы талентаў. Пераможцы сёлетніх конкурсаў па ўсёй краіне сустрэнуцца ў наступным годзе ў фінальным спаборніцтве.

Фота: http://sk.gov.by
Пераможца ў Менску – следчы Першамайскага аддзелу СК, Максім Коласаў. Фота: http://sk.gov.by
Следчы-рэпер з Полацку, Васіль Марозаў. Фота: http://sk.gov.by
Фота: http://sk.gov.by
Аргентынскае танга ў выкананні старэйшай следчай Віцебскага гарадскога аддзела СК, Яны Алексінай. Фота: http://sk.gov.by

Яшчэ адзін следчы-рэпер знайшоўся ў Віцебскай вобласці – Віталь Марозаў з Полацкага аддзелу СК.

Беларускія следчыя таксама пішуць вершы аб сваіх буднях. Прынамсі, толькі ў Віцебскай вобласці двое супрацоўнікаў следчага камітэту чыталі са сцэны вершы ўласнага аўтарства.

Наталля Астаніна, старэйшая следчая Пастаўскага раённага аддзелу СК. Яна чытала са сцэны свае вершы.
Фота: http://sk.gov.by

Свята талентаў Следчага камітэту скончылася выступам вакальнай групы Віцебскага аддзелу СК з песняй «Это Беларусь».

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў